Бронирование комплексов, услуг
ВКЛ / ВЫКЛ: ИЗОБРАЖЕНИЯ: ШРИФТ: A A A ФОН: Ц Ц Ц Ц

Жлобинский лесхоз

официальный сайт

Адрес: г. Жлобин, Красный Проезд 2А
Телефон: /факс 8(02334) 2-51-89
Почта: zlobin@plho.by
Russian Belarusian English
Жлобинский лесхоз

официальный сайт

МЕНЮ

2 класс пожарной опасности по условиям погоды.

Посещение лесов РАЗРЕШЕНО!

 

переход на сайт Карта запретов посещения лесов РБ

 

 

 

На памятным месцы зацвітуць дрэвы 

Работнікі Шчадрынскага лясніцтва сумесна з членамі мясцовага школьнага лясніцтва навялі парадак на старых яўрэйскіх могілках і на магіле ахвярам фашызму.

Ля помніка, які ўсталяваны на магіле ахвярам фашызму, была пасаджана алея з маладых дрэў, а на дарослых раслінах абрэзана сухое галлё. Таксама на тэрыторыі ўдзельнікі суботніка скасілі траву і сабралі смецце.

Згадаем, што яўрэі заснавалі мястэчка Шчадрын у XIX стагоддзі. У 1917 годзе яны віталі савецкую ўладу, якая дала ім роўныя грамадзянскія правы. У 1919 годзе тут адкрылася чатырохкласная школа, дзе заняткі вяліся на ідыш. А ў канцы 20-х гадоў у мястэчку быў арганізаваны калгас.

Трагедыя здарылася ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі. Спачатку захопнікі стварылі ў Шчадрыне яўрэйскае гета. А 8 сакавіка 1942 года фашысты вывелі шчадрынцаў да могілак. Тут ужо быў выкапаны роў, у які заганялі людзей, расстрэльвалі і засыпалі зямлёй. У той дзень загінула каля 1500 чалавек, у асноўным жанчыны, старыя і дзеці.

20201023 141440 20201023 141817

20201023 142044 20201023 142659

© 2025. Жлобинский лесхоз.