Паважаныя жлабінчане! Ад усяго сэрца віншую вас з галоўным святам нашай краіны – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама з Днём горада!

Урачыстасці яднаюць беларусаў, якія ганарацца сваёй шматвекавой гісторыяй, духоўнай і культурнай спадчынай, памнажаюць славу і магутнасць дзяржавы. Святы сімвалізуюць пераемнасць пакаленняў, адказнасць кожнага з нас за сучаснасць і будучае нашай краіны. Мы шануем тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, прынёс нам свабоду і незалежнасць, даў магчымасць жыць пад мірным небам, працаваць і гадаваць дзяцей.

Працоўных вам дасягненняў, незгасальнай энергіі, дабрабыту і шчаслівага лёсу! Жадаю, каб кожны ваш дзень быў адзначаны добрымі справамі, поспехам у любым пачынанні і пазітыўнымі эмоцыямі!


С. ЯРАЦ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.